Мінск прыме моладзевы чэмпіянат свету па хакеі ў першым дывізіёне групы А

24 мая 2019

Вялікага хакея не трэба чакаць да мая 2021 - усё здарыцца ўжо ў снежні. Беларусь прыме моладзевы чэмпіянат свету ў першым дывізіёне групы А. Рашэнне прынята сёння на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе. Права стаць гаспадарамі турніру разам з беларускім бокам аспрэчвалі тры федэрацыі - Аўстрыі, Даніі і Славеніі. Але дзве апошнія дэлегацыі ў выніку знялі кандыдатуры, прычым датчане на карысць Мінска. У выніку большасцю галасоў - 16 супраць 9 - перамагла наша заяўка. Турнір пройдзе з 8 па 14 снежня. За адзіную пуцёўку ў эліту сусветнага моладзевага хакея нашы гульцы будуць змагацца з аднагодкамі з Даніі, Аўстрыі, Латвіі, Славеніі і Нарвегіі. Нагадаем, у 2016 "Чыжоўка-Арэна" прымала юніёрскі чэмпіянат свету - тады форум прайшоў на найвышэйшым узроўні.