Складаныя ўмовы надвор'я ўплываюць і на сітуацыю на дарогах

12 декабря 2016

МАЗ пратараніў рэйсавы аўтобус у Барысаве. Вадзіцель грузавіка не саступіў дарогу 11А маршруту на перакрыжаванні з трасай Р63  ля санаторыя "Бярэзіна". У выніку дарожна-транспартнага здарэння ніхто не траўміраваны. Акалічнасці высвятляюцца.

У сталіцы на вуліцы Багдановіча ў тралейбуса з правадоў упаў токапрыёмнік: вадзіцель-стажор выйшаў з кабіны яго паправіць, і яго збіў Suzuki. Вадзіцель тралейбуса дастаўлены ў бальніцу з пераломам.

Асляпіла сонцам, і не ўбачыў сігнал святлафора. Ля Камароўскага рынку 20-гадовы вадзіцель Volkswagen праехаў на чырвоны. Дарогу пераходзілі некалькі чалавек. Машына збіла мужчыну, яго  шпіталізавалі. ДАІ праводзіць праверку.