Складаная сітуацыя на дарогах. Несуцяшальных зводак

1 декабря 2015

За мінулыя выхадныя - каля тысячы аварый. Напярэдадні ў Мінску пад коламі тралейбуса загінуў 56-гадовы мужчына. Са слоў відавочцаў, ён чакаў транспарт, і калі пад'язджаў тралейбус, кінуўся насустрач машыне. Па якой прычыне мінчанін трапіў пад колы, пакуль не ясна. Магчыма, паслізнуўся, а можа быў нецвярозы. Гэта трэба будзе высветліць экспертызе.