Адбор валанцёраў для II Еўрапейскіх гульняў амаль завершаны

11 марта 2019
Пачалася фінальная апрацоўка анкет, большасць добраахвотнікаў ужо атрымалі свае пазіцыі. Да канца сакавіка кожны атрымае пэўнае прызначэнне. Усяго валанцёры будуць працаваць па 20 напрамках - у зонах гасціннасці, службе пратаколу, медыцынскім абслугоўванні. Зараз у іх пачалася актыўная фаза трэнінгаў.

Падчас трэнінгаў валанцёры  даведваюцца цікавую інфармацыю аб Еўрапейскіх гульнях, мерах бяспекі на спартыўных аб'ектах. Таксама знаёмяцца з кодэксам валанцёраў, вучацца працаваць у камандзе.