Скандал у мэрыі Гродна

6 октября 2014

Супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі затрымалі з доказамі злачынства двух чыноўнікаў. Абодва падазраюцца ў атрыманні хабару памерам 6 тысяч доляраў. Каб падоўжыць правы карыстання зямельным участкам, службовыя асобы запрасілі ў камерсанта ўзнагароду. Дзве тысячы долараў бізнесмен перадаў у жніўні, а астатнюю частку грошай аддаваў пад пільным назіраннем схаванай камеры. Затрыманымі аказаліся начальнікі землеўпарадкавальнай службы і выканаўчага аддзела выканкама. У выніку вобыску ў аднаго з падазроных аператыўнікі знайшлі яшчэ адзін канверт з грошамі, паходжанне якіх затрыманы не змог растлумачыць. За атрыманне хабару ўзбуджаная крымінальная справа. Зараз супрацоўнікі КДБ спрабуюць высветліць і іншыя супрацьпраўныя эпізоды ў дачыненні да затрыманых.