Сур’ёзнае ДТЗ у Барысаўскім раёне - сутыкнуліся грузавік, рэйсавы аўтобус і легкавое аўто

26 января 2024

Высвятляюцца абставіны ДТЗ у Барысаўскім раёне. Сёння раніцай там сутыкнуліся грузавік, аўтобус і легкавы аўтамабіль. У аварыю трапіў аўтобус, які накіроўваўся па маршруце Барысаў - Беразіно.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі 2 пасажыры гэтага рэйса. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.