Працяглы снегапад прывёў сёння да дзясяткаў аварый у Мінску і раёнах

8 февраля 2018

Вось кадры з інтэрнет-рэсурсаў. На слізкай дарозе недалёка ад ракі Пціч у кювеце апынулася фура. Прычэп велікагруза занесла ў процілеглы бок ад сустрэчнай паласы. Машына не перакулілася, ніхто не траўміраваны.

Некалькі дробных аварый і ў раёне МКАД. Самая сур'ёзная - на развязцы з вуліцай Ціміразева. Вадзіцель не ўтрымаў машыну на заснежанай дарозе, урэзаўся ў агароджу і вылецеў у кювет.

У большасці дарожных здарэнняў вадзіцелі неправільна выбралі хуткасны рэжым або злоўжывалі рэзкімі манеўрамі. Снегапад працягваецца - на расчыстку вуліц у сталіцы выведзены амаль 4 сотні снегаўборачных машын. Такое надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў выхадныя.