Пажылы мінчанін пагражаў узарваць жылы дом

12 января 2016

Адбылося гэта на захадзе сталіцы пасля канфлікту з суседзямі. У 62-гадовага пенсіянера канфіскавалі самаробную бомбу. А дома ў яго быў выяўлены склад зброі і боепрыпасаў: пісталет і стрэльба для падводнага палявання, 200 грамаў пораху і 200 паляўнічых патронаў. Міліцыя затрымала дэбашыра, а сапёры абясшкодзілі меркаванае выбуховае прыстасаванне. Са слоў самога затрыманага, увесь арсенал ён захаваў на памяць, бо ў мінулым быў паляўнічым. У дачыненні да мінчаніна прызначана судова-псіхіятрычная экспертыза. Узбуджана крымінальная справа.