Пажар па праспекце Дзяржынскага ў сталіцы

4 мая 2016

Адкрытым полымем гарэў двухпавярховы дом. Здарэнне адбылося днём непадалёку ад станцыі метро "Грушаўка" па вуліцы Шчорса. Калі ўспыхнуў пажар, у двары дома знаходзілася маленькая дзяўчынка. Яна не пацярпела. Гаспадыню - цяжарную жанчыну, - таксама ўдалося выратаваць. Зараз яна шпіталізавана з атручваннем. Узгаранне лакалізавана, супрацоўнікі МНС правялі разборку згарэлай канструкцыі. Прычыны пажару зараз высвятляюцца.