Cітуацыя на беларускай мяжы не выклікае апасенняў

22 марта 2016

Меры бяспекі ўзмацняюць і ў іншых краінах Еўропы - Галандыі, Даніі. Некалькі гадзін таму стала вядома, што Расія і Фінляндыя прынялі рашэнне аб часовых абмежаваннях на двух пунктах пропуску на мяжы. Яны закрануць толькі грамадзян трэціх краін, заявіў Уладзімір Пуцін. Але гэтыя дамоўленасці ніяк не закрануць беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы. На фоне тэрактаў, якія адбыліся сёння ў аэрапорце і метро Бруселя, на асаблівым кантролі і ўезд у Беларусь.

Аляксандр Цішчанка, начальнік прэс-службы Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі: "У сувязі з тэрактам у Бруселі на беларускай мяжы ўзмоцненыя меры бяспекі. Зараз працуюць больш узмоцнена з дакументамі, з асобамі. Асноўная ўвага - паток, які прыбывае. Таксама арганізаванае ўзаемадзеянне з пагранічнымі службамі сумежных дзяржаў. Вядома ж, асноўны кірунак на Еўрапейскі Саюз".

Адзначым, што на гэтую хвіліну сітуацыя на беларускай мяжы не выклікае апасенняў. Тым не менш, спецыялісты працягваюць працаваць ва ўмовах павышаных мер бяспекі. На які тэрмін падоўжацца дадзеныя меры - пакажа ўжо найбліжэйшы час.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя