Жодзіна адзначае 55-ты дзень нараджэння

3 июля 2018

У горадзе машынабудаўнікоў сёння двайное свята. Акрамя Дня Незалежнасці Жодзіна адзначае 55-ты дзень нараджэння. На вуліцах праходзяць гулянні, конкурсы, выступленні артыстаў. На юбілей прыехалі і прадстаўнікі 18-ці замежных дэлегацый гарадоў пабрацімаў і партнёраў Жодзіна. Сярод падарункаў гараджанам - абноўлены Парк культуры і адпачынку, дзе з'явіліся дадатковыя пляцоўкі для дзяцей і заняткаў спортам. Па традыцыі па цэнтральнай вуліцы прайшло і святочнае шэсце.

Адзначым, у гэтыя дні Жодзіна прымае ў сябе і Міжнародны фестываль "Моладзь Беларусі і Расіі ў ХХІ стагоддзі разам".