Пажар на вуліцы Гурскага

17 июня 2015

Адкрытым полымем гарэла чатырохпакаёвая кватэра. Ратавальнікі не адразу змаглі дабрацца да месца надзвычайнай сітуацыі з-за прыпаркаваных машын у двары. У выніку агонь знішчыў рэчы ў адным з пакояў і на балконе. Акрамя гэтага, полымя пашкодзіла і балконныя рамы ў кватэрах, размешчаных вышэй. Ратавальнікі эвакуіравалі 27 чалавек, сярод іх 5 дзяцей. Гаспадыня кватэры разам з мужам і двума дзецьмі паспела самастойна пакінуць ахопленае полымем жыллё. Адна з магчымых прычын узгарання - кароткае замыканне электраправодкі ноўтбука.