Эстафета "Полымя міру" ўжо ў Навагрудку

21 мая 2019

Гэтыя кадры прыходзяць у гэтыя хвіліны.  Спартыўны агонь пранеслі па знакавых месцах першай сталіцы ВКЛ.  Эстафету прыняў дзюдаіст, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Дзмітрый Дзябелка.  Затым "Полымя міру" накіравалася да месцаў Навагрудскага замка - самага высокага пункта ў горадзе.  Факеланосцам стала  беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя.