Пажар на складзе Беларуськалія ліквідаваны

22 мая 2016

Пажар на складзе Беларуськалія ліквідаваны, прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме. У прычынах трагедыі разбіраецца следча-аператыўная група. Уначы ў Салігорску на прамысловай пляцоўцы першага рудаўпраўлення адбылося моцнае ўзгаранне на складзе з мінеральнымі ўгнаеннямі. Як паведамляюць відавочцы, былі чутныя выбухі, адбылося абвальванне будынка. Адзначым, на месцы здарэння працуюць 23 разлікі МНС. Для ліквідацыі пажару ім спатрэбіліся 4 гадзіны. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Прычына ўзгарання і матэрыяльная шкода ўстанаўліваюцца.