У Рагачове сёння чакаюць прыкладна 12 тысяч гасцей

3 сентября 2016

12 тысяч гасцей з 12-ці краін свету - Рагачоў сёння святкуе Дзень беларускага пісьменства. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям урачыстасцяў. За некалькі месяцаў Рагачоў практычна поўнасцю змяніў сваё аблічча. І сёння ён сустракае гасцей на 16-ці канцэртных пляцоўках. Фестываль кнігі і прэсы, адкрыццё першага ў рэгіёне Дома кнігі, спектакль "Пясняр".

Больш падрабязна Вольга Халадовіч.

Літаральна праз некалькі гадзін Рагачоў прыедуць пісьменнікі, журналісты і дзеячы культуры з 12-ці краін свету. Горад з нецярплівасцю чакае свята.

Новыя дарогі і будынкі. Рэканструкцыя бальніцы, стадыёна, школ і старога парку - райцэнтр сустракае Дзень пісьменства поўнасцю абноўленым.

Сёлета свята пісьменства адзначаюць тры дні. Святочныя мерапрыемствы праходзяць у Рагачове, Гомелі і вёсцы Журавічы. Сёння адбудзецца фестываль кнігі і прэсы і тэлемост з гарадамі-пабрацімамі. А заўтра ўрачыстае адкрыццё першага ў рэгіёне Дома кнігі імя Уладзіміра Караткевіча.

Сёння тут чакаюць прыкладна 12 тысяч гасцей, але гэта толькі афіцыйныя дэлегацыі. Яшчэ некалькі тысяч - гэта тыя, хто вырашыў прыехаць на свята са сваімі сем'ямі.

Распавядаць пра тое, што на працягу двух дзён будзе адбывацца ў Рагачове, можна шмат. Мы вырашылі застацца і ўбачыць усё асабіста. Тым больш што прымаць гасцей беларусы ўмеюць.