Спроба абрабавання ў супермаркеце на вуліцы Ложынскай

10 ноября 2016

Сталічныя следчыя шукаюць чалавека, які ўчыніў напад у супермаркеце на вуліцы Ложынскай. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, каля гадзіны ночы наведвальнік дастаў з кішэні пісталет (магчыма, яго муляж) і са зброяй у руках паспрабаваў абрабаваць магазін. Але завалодаць сумай у 1 700 рублёў яму не ўдалося. Як паведамілі ў Следчым камітэце, свой план злачынец не давёў да канца па незалежных ад яго акалічнасцях. Пасля фіяска рабаўнік уцёк. 

Фатаграфія падазронага на вашых экранах. Калі вы ведаеце гэтага чалавека, вартавыя парадку просяць паведаміць у міліцыю.