Падробленыя купюры наміналам 20 рублёў могуць знаходзіцца ў абароце на тэрыторыі Беларусі

22 февраля 2017

Следчыя просяць звяртаць увагу на грошы. У першую чаргу гэта тычыцца рознічнага гандлю і аплаты паслуг. Днямі МУС Беларусі заявіла аб затрыманні фальшываманетчыка і яго саўдзельніка. У ведамстве растлумачылі, што з пачатку года ў краіне выяўлена каля 20 падробленых беларускіх банкнот. Фальшываманетчыкам аказаўся 27-гадовы ўраджэнец горада Горкі, у момант затрымання падазроны спаліў большасць ужо гатовых узораў.

Уладзімір Каралёў вывучыў матэрыялы крымінальнай справы. У гісторыі сучаснай Беларусі купюра наміналам 20 рублёў стала самай масавай падробкай. Усё гэта дзякуючы аднаму чалавеку. Днямі МУС Беларусі заявіла аб затрыманні фальшываманетчыка. Праваахоўнікі заяўляюць аб высокай якасці падробкі.

Так масава падробленыя купюры ў Беларусі не з'яўляліся ніколі. З пачатку года - 19 падробак, але праваахоўнікі не выключаюць, што не ўсе фальшыўкі канфіскаваны. Першымі аператыўнікі выйшлі на 26-гадовага распаўсюджвальніка. Ураджэнец Мінска быў затрыманы з доказамі злачынства ў прыгарадзе сталіцы.

Гэта кадры затрымання фальшываманетчыка ў Смалявіцкім раёне. Аператыўнікі заспелі мужчыну ў разгар працы. Па гэтых кадрах бачна, што мужчына спрабаваў спаліць усе надрукаваныя купюры. Убачыўшы такі маштаб падпольнай друкарні, праваахоўнікі не выключаюць, што фальшывыя банкноты могуць знаходзіцца ва ўжытку.

У выпадку выяўлення падробкі трэба звярнуцца ў міліцыю або Следчы камітэт. У адваротным выпадку дзеянні могуць падпадаць пад артыкул Крымінальнага кодэкса "Фальшываманецтва". За выраб, захоўванне і збыт падробленых купюр - абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.