Аператыўнікі фінансавай міліцыі выкрылі адразу 4 фірмы

25 мая 2015

Аператыўнікі фінансавай міліцыі выкрылі адразу 4 фірмы, якія працавалі па нелегальнай схеме. Два будаўнічыя прадпрыемствы з Мінска заключалі дагаворы на перавод безнаяўных грошай сваім партнёрам з Магілёва і Оршы. Тыя, у сваю чаргу, разлічваліся з кампаньёнамі за наяўныя. Усе здзелкі ажыццяўляліся па падробленых дакументах і заставаліся ў цені падатковых органаў. Такім чынам прадпрымальнікі паправілі сваё матэрыяльнае становішча на 14 мільярдаў рублёў.

Зараз у дачыненні камерсантаў узбуджаны адразу дзве крымінальныя справы. Усе фігуранты па справе сваю віну прызналі, і згадзіліся пакрыць нанесены ўрон.