У Прэзідэнцкай бібліятэцы прайшла сустрэча ўдзельнікаў школы маладога лідара "Белай Русі"

17 октября 2018

20 удзельнікаў школы маладога лідара "Белай Русі" сабраліся напярэдадні стагоддзя УЛКСМ, каб даведацца аб саюзе ад тых, у каго яшчэ захоўваецца камсамольскі білет. Лекцыя невыпадкова прайшла ў Прэзідэнцкай бібліятэцы, бо тут захоўваюцца ўнікальныя дакументы тых часоў, адкрыты музей УЛКСМ.

Таццяна Сайганава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Калі ўлічыць, што ў СССР кожны грамадзянін Саюза ва ўзросце ад 14 да 28 гадоў быў камсамольцам, то няцяжка палічыць, якую вялізную колькасць людзей лёс звязаў з камсамолам. І, вядома, цяперашняму пакаленню маладых людзей хочацца паказаць і распавесці менавіта аб яркіх момантах той нашай гісторыі".