Злачынца, які напаў на гандлёвы цэнтр "Новая Еўропа", асудзілі на 15 гадоў

3 марта 2017

Мінскі гарадскі суд вынес прыгавор па гучнай крымінальнай справе. Уладзіслава Казакевіча, які напаў на гандлёвы цэнтр "Новая Еўропа" асудзілі на 15 гадоў з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Гэта максімальны тэрмін, які можа атрымаць непаўналетні падсудны ў нашай краіне па тых злачынствах, якія яму былі прад'яўленыя. Таксама абвінавачаны павінен выплаціць пацярпелым і іх сваякам 200 тысяч рублёў. Адзначым, у сваёй прамове дзяржабвінаваўца папрасіў улічыць узрост падсуднага ў момант здзяйснення злачынства і поўную адсутнасць раскаяння ў яго.

Алег Буйлянкоў, дзяржаўны абвінаваўца: "Даследаваўшы матэрыялы справы, я мяркую, што суд прыйшоў да правільнай высновы аб наяўнасці свядомасці ў яго і адпаведна, што ён падлягае крымінальнай адказнасці".

Нагадаем, Уладзіслава Казакевіча прызналі вінаватым у забойстве з асобай жорсткасцю, замаху на забойства і хуліганстве. Падрабязнасці і каментарыі з залы суда - у нашых наступных выпусках.