На вуліцы Савецкай у Віцебску раніцай гарэў жылы дом дарэвалюцыйнай пабудовы

17 апреля 2019

У Віцебску сёння раніцай гарэў жылы дом дарэвалюцыйнай пабудовы на вуліцы Савецкай. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацсетках, там жа апублікавалі відэа. Як паведамляецца, пажар адбыўся на гарышчы будынка - тут праводзіліся рамонтныя работы. Ратавальнікі хутка зладзіліся з узгараннем, агонь толькі пашкодзіў кроквенную сістэму даху. Дом № 19 па вуліцы Савецкай з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, пабудаваны ён у канцы XIX - пачатку XX стагоддзя.