Сталі вядомыя імёны пераможцаў юбілейнага конкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

3 мая 2021

Доўгачаканыя ўзнагароды для ўдзельнікаў музычнага конкурсу "Маладыя таленты Беларусі" размеркаваныя. Імёны пераможцаў апублікавалі ў тэлеграм-канале Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Так, без узнагароды не пакінулі ніводнага ўдзельніка: 63 фіналісты атрымалі званне дыпламанта, 76 артыстаў і музыкантаў сталі лаўрэатамі конкурсу. Галоўнае званне ўладальніка Гран-пры - у пецярых удзельнікаў.

Лепшы эстрадны вакал - у Валерыі Шманай з Жодзіна. Сольны інструментальны Гран-пры з'язджае ў Ракаў. Лепшае выкананне - у флейты Вікторыі Янушкевіч. Вышэйшая ўзнагарода сярод хароў - у гомельскага калектыву "Радзейка".

Акрамя таго, узнагароды вышэйшай пробы паедуць у Брэст і Маладзечна. А лепшымі інструментальнымі калектывамі сталі цымбалісты ансамбля "Лілея" і духавы аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага.

Дарэчы, усе калектывы-пераможцы - у статусе народных. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў вочным фармаце.