На сталічнай вуліцы веласіпедыст пашкодзіў два аўтамабілі

6 апреля 2017

Сёння на сталічнай вуліцы Нямізе веласіпедыст пашкодзіў два аўтамабілі. Ён імкнуўся праехаць паміж легкавымі аўто, якія знаходзіліся на святлафоры. Не справіўся з кіраваннем і ўдарыў абедзе машыны. У адной з іх разбіта шкло і пашкоджаны дзверы. Супрацоўнікі ДАІ адзначылі, што гэты выпадак не з'яўляецца ДТЗ - машыны ў момант здарэння не рухаліся. У дачыненні да веласіпедыста складзены пратакол за рух па праезнай частцы.