Вялікая пятніца ў праваслаўных вернікаў - самы жалобны і журботны дзень прад Вялікаднем

22 апреля 2022
Вялікая пятніца - на праваслаўным календары. Для вернікаў - самы жалобны і журботны дзень. Паводле Евангелля, менавіта сёння Ісус быў асуджаны і распяты на крыжы. Людзі наведваюць храмы, абмяжоўваюць сябе ў весялосці і працы па доме. Замест доўгіх гутарак і канфліктаў - ціхія малітвы. Паўтары тысячы храмаў па краіне здзяйсняюць набажэнствы, цэнтральнае сёння - чын вынасу Плашчаніцы, і паралельна ідзе падрыхтоўка да велікодных службаў. Традыцыйна Белтэлерадыёкампанія не застаецца ўбаку ад найважнейшых хрысціянскіх падзей. На тэлеканалах - прамыя трансляцыі набажэнстваў і праграмы аб духоўным.


Велікодны марафон Белтэлерадыёкампаніі 


Велікодны марафон пачнецца заўтра з 8 раніцы. У эфіры "Беларусь 1"  "Існасць" Cвято-Духава кафедральнага сабора. У праекце растлумачаць, як храм на Нямізе стаў цэнтральнай святыняй краіны. Пасля вернікі пераключацца на "НТБ-Беларусь". У 13 гадзін - прамая трансляцыя з Іерусаліма - сыходжанне Жыватворнага агню. А познім вечарам - у 23:45 - сігнал у прамым эфіры перададуць з эпіцэнтра сустрэчы Уваскрэшання Хрыста ў нашай краіне - таго ж Свята-Духава кафедральнага сабора. Узначаліць трохгадзінную галоўную службу  мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.