3-ці тур чэмпіянату Беларусі па футболе стартуе 9 красавіка

9 апреля 2022
Тры сустрэчы сёння ў праграме трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Адкрые яго супрацьстаянне аднаго з лідараў на дадзены момант - "Энергетыка-БДУ" са "Слуцкам". У Мазыры "Славія" рыхтуецца да матча з бронзавым прызёрам мінулага розыгрышу - мінскім "Дынама". Завершыцца ж гульнявы дзень у сталіцы. Тут на стадыёне па вуліцы Маякоўскага сустрэнуцца каманды, якія няўдала стартавалі, - "Мінск" і "Тарпеда-БелАЗ". У гаспадароў толькі адзін бал у актыве, а ў "аўтазаводцаў" і зусім толькі пасіў - два паражэнні. Прамая трансляцыя гэтага паядынку пачнецца ў 19:20 на тэлеканале "Беларусь 5".