На першым кіламетры аўтадарогі Смалявічы - Жодзіна сутыкнуліся аўтамабілі

7 декабря 2020

На першым кіламетры аўтадарогі Смалявічы - Жодзіна лоб у лоб сутыкнуліся два аўтамабілі: “форд” і УАЗ. Паводле папярэдняй інфармацыі, 41-гадовы вадзіцель легкавога аўто не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі. У выніку машына выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з УАЗам. Ад удару "форд" развярнула, а УАЗ адкінула за межы праезнай часткі. У выніку аварыі 52-гадовы вадзіцель УАЗа загінуў на месцы здарэння.