МУС Беларусі агучыла падрабязнасці аперацыі па ліквідацыі наркагрупіроўкі ў Падмаскоўі

29 августа 2017

МУС Беларусі агучыла падрабязнасці спецаперацыі па ліквідацыі міжнароднай наркагрупіроўкі ў Падмаскоўі. Затрыманы наш суайчыннік, яго падазраюць у дачыненні да стварэння лабараторыі па вытворчасці метадону. Ён - асноўны пастаўшчык прэпарата ў нашу краіну. Крымінальная структура доўгі час вырабляла буйныя партыі наркотыку і збывала яго на прасторах Саюзнай дзяржавы. Арганізатар цэха - жыхар Магілёва. Сінтэзам небяспечнага рэчыва займаліся два яго змоўшчыкі.

Вынікі спецаперацыі сумеснай працы МУС і КДБ Беларусі і ФСБ Расіі - усе фігуранты справы затрыманыя.