Гендырэктар "БелВітуніфарм" расказаў аб актуальнасці беларускай вакцыны супраць COVID-19 і аб перспектывах прадпрыемства

27 августа 2023

Абмяркоўваючы развіццё Віцебскага рэгіёна, на нарадзе ў Прэзідэнта закранулі важную тэму - стварэнне айчыннай процівіруснай вакцыны. Праект рэалізуе "БелВітуніфарм". Першы этап мінуў, вопытная серыя выпушчана. На базе прадпрыемства таксама плануецца стварыць біятэхналагічны кластар, тут ужо фарміруецца новая вытворчасць, арганізаваны навукова-даследчы інстытут.

Аляксандр Лукашэнка арыентуе спецыялістаў не абмяжоўвацца выпускам толькі адной вакцыны, а пашыраць лінейку прадукцыі, тым больш напрацаваных тэхналогій досыць. Ці актуальны яшчэ выпуск беларускай вакцыны супраць COVID-19? Ці магчыма стварэнне айчынных прышчэпак ад грыпу? І якія перспектывы ў кластара? На віцебскую вытворчую пляцоўку адправілася Ілона Валынец.