Мінскія аператыўнікі затрымалі чарговага наркадылера ў Копішчы

21 ноября 2016

Больш як паўкілаграма небяспечнага рэчыва канфіскавалі з продажу. Кватэру хлопец наймаў спецыяльна для свайго нелегальнага бізнесу. Падчас вобыску ў злачынца знайшлі 100 грамаў марыхуаны, 5 грамаў псіхатропу і яшчэ 400 грамаў эфедрыну. Наркотыкі - дылер прадаваў праз Інтэрнэт.

Наталля Ганусевіч, прэс-афіцэр партызанскага РУУС г. Мінска: "Зараз аператыўнікі высвятляюць канал пастаўкі наркотыкаў і магчымае кола пакупнікоў. У дачыненні маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па частцы 3-й артыкула 328 УК Рэспублікі Беларусь ("Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсараў"). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі".

Паведамляецца, што пасля заканчэння школы хлопец нідзе не працаваў. А продаж наркотыкаў стаў яго адзіным прыбыткам. Дарэчы, раней яго ўжо затрымоўвалі за незаконны абарот наркотыкаў.