З 1 ліпеня пачне працу Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

28 апреля 2013

На тыдні Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне прызначыць на пасаду Старшыні камітэта Андрэя Шведа - чалавека, добра вядомага ў праваахоўнай сістэме. Дарэчы, яшчэ зусім нядаўна Андрэй Іванавіч дэманстраваў журналістам цалкам новенькае пасведчанне намесніка кіраўніка Следчага камітэта пад нумарам 1. Ну  а вось зараз яму трэба будзе кіраваць абсалютна новым ведамствам.