Міліцыя ліквідавала ў Мінску чарговы наркапрытон у Партызанскім раёне сталіцы

26 января 2015

Як толькі стала вядома, што ў кватэры па Каліноўскага ўжываюць наркотыкі, аператыўнікі выехалі на месца, затрымалі дылера і нават выйшлі на пастаўшчыка. Гаспадар кватэры - беспрацоўны 23-гадовы малады чалавек. У яго знайшлі каля 40 грамаў марыхуаны і каля 3 грамаў гашышу. Сваю віну юнак не прызнаў: сказаў, што захоўваў наркотыкі для сябе, а прадаваць нікому не збіраўся. Аднак гашыш быў расфасаваны ў скруткі па 20 грамаў. Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, а яго кліентам - да 5.