Навагодняе аблічча Мінска гэтай зімой цалкам зменіцца

25 ноября 2018

Зусім хутка сталіцу закруціць пераднавагодняя мітусня. Да яе ўжо пачынае рыхтавацца гандаль: упрыгожаныя вітрыны магазінаў, з'яўляюцца і святочныя ёлкі. Для кожнай з іх прыдумалі свой унікальны дызайн. Па-новаму падышлі і да афармлення гарадскіх плошчаў.

Навагодняе аблічча Мінска гэтай зімой цалкам зменіцца. Разнаколерны алфавіт упершыню ўпрыгожыць хвою ля Нацыянальнай бібліятэкі, а галоўная святочная ёлка на Кастрычніцкай плошчы заззяе пры дапамозе піксельных гірлянд. Амаль 5 кіламетраў яркіх міні-фанарыкаў будуць ажыўляць навагоднія віншаванні і святочныя сюжэты. Вакол усталююць новыя светлавыя фігуры.

Памяняе стыль і калядны кірмаш - там усталююць шкляныя павільёны. У сапраўдны арт-аб'ект ператворыцца ёлка ля Палаца спорту. Над беласнежным серпантынам зяззяе зорнае неба. Ацаніць навагодні ўбор сталіцы можна будзе ў сярэдзіне снежня. Тады на вуліцах горада ўключаць святочную ілюмінацыю.