Маршрутнае таксі трапіла ў ДТЗ пад Магілёвам

13 июня 2018

Аварыя адбылася недалёка ад вёскі Сідаравічы. Паводле інфармацыі ДАІ, мікрааўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся. Чатыры чалавекі шпіталізаваныя. Сярод пацярпелых жыхары Магілёва, Гомеля і Гомельскай вобласці і грамадзянін Украіны. У іх сінякі і траўмы галавы.

Яўген Жылінскі, начальнік аддзялення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама: "Маршрутнае таксі рухалася з Гомеля ў Магілёў. У салоне знаходзілася 13 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Прычыны і ўмовы ДТЗ зараз высвятляюцца".

Вадзіцель маршрутнага таксі ў ДТЗ не пацярпеў.