Кіраўнік дэпартамента авіяцыі Мінтранса затрыманы за хабар

21 марта 2018

Гэта інфармацыя размешчана на сайце КДБ. Уладзіміра Косціна ўзялі з доказамі злачынства падчас атрымання трох з паловай тысяч долараў. Затрыманы і хабарадавальнік - кіраўнік камерцыйнай фірмы. Дырэктар кампаніі перадаваў грошы за спробу рашэння пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю службовай асобы. Узбуджаны крымінальныя справы. Падазроныя - пад вартай. Ідзе следства.