Скотленд-ярд агучыў звесткі аб колькасці жанчын, якія далучыліся да ІГІЛ

2 марта 2015

Скотленд-ярд агучыў новыя звесткі аб колькасці жанчын, якія пакінулі Вялікабрытанію і далучыліся да ісламісцкай групоўкі ІГІЛ. Толькі за апошні год з Каралеўства паехалі, сама меней, 60 маладых дзяўчат. У паліцыі занепакоены маштабамі праблемы. Не выключана, што Лондан, як гэта ўжо робіць Францыя, пачне ў будучыні канфіскоўваць замежныя пашпарты ў людзей, якіх падазраюць у намеры заняцца тэрарыстычнай дзейнасцю за мяжой.