Cуд пачаў разгляд справы па артыкуле за незаконны абарот наркотыкаў, што пацягнуў смерць чалавека

5 февраля 2018

Трэці выпадак у гісторыі беларускай юрыспрудэнцыі. Сёння Мінскі абласны суд пачаў разгляд справы па артыкуле за незаконны абарот наркотыкаў, што пацягнуў смерць чалавека. Паводле версіі следства, абвінавачаная прадала метадон кампаніі прыяцеляў. Пасля ўжывання яны памерлі. Чатырох мужчын знайшлі ў лесе пад Барысавам у верасні. Двое былі мёртвыя, яшчэ дваіх медыкам выратаваць не ўдалося.