У Гродне ўсклалі кветкі да помнікаў баявой славы

9 мая 2014

У Гродне святочныя мерапрыемствы пачаліся з ускладання кветак да помнікаў баявой славы. Да мемарыяльнага комплексу Курган Славы сёння прыйшлі ветэраны, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь.


Затым у горадзе прайшоў урачысты парад. Узначалілі калону салдаты, пераапранутыя ў форму франтавых гадоў. Ветэраны, якія памятаюць той першы парад Вялікай Перамогі, прызнаюцца, што і праз столькі гадоў падобнае відовішча не пакідае іх абыякавымі. Святочная калона прайшла да плошчы Леніна, дзе адбыўся ўрачысты мітынг.