Беларусь і Санкт-Пецярбург падпісалі дарожную карту на 2023-2025 гады

20 апреля 2023

Беларусь і Санкт-Пецярбург сёння накіраваныя на самыя высокія гарызонты. Гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым.

Перамовы прайшлі спачатку ў вузкім саставе, а пасля наконт галоўных арыенціраў у рабоце гаварылі на Савеце дзелавога супрацоўніцтва. Партнёры ўпэўнены, што сёння, ва ўмовах варожага эканамічнага націску, трэба аб'ядноўваць навуковыя, вытворчыя і кадравыя рэсурсы для забеспячэння імпартанезалежнасці.

Па выніках пасяджэння савета была падпісана дарожная карта да 2026 года, дзе ўказваецца пералік новых праектаў, у тым ліку ў навуковай сферы і фармацэўтыцы. Што да імпартазамяшчэння, Беларусь прапануе сваю пажарную тэхніку. Работа ўжо пачатая, пакуль размова ідзе аб пяці машынах, але ёсць запыт на яшчэ больш складаныя вырабы, напрыклад, аўталесвіцы павышанай вышыннасці.

Аляксандр Бяглоў, губернатар Санкт-Пецярбурга:

У прамысловасці мы дасягнулі такога ўзроўню, калі ўжо няма канкурэнцыі, а ёсць дапаўненне адно аднаго. Тое, што сёння вырабляецца ў Расіі, запатрабаванае ў Рэспубліцы Беларусь; тое, што вырабляецца ў рэспубліцы, запатрабаванае ў Санкт-Пецярбургу і Расіі. Вось гэтая кааперацыя - самае галоўнае, чаго нам удалося дасягнуць за нейкія два гады. Вось такі прыклад сумеснай працы гаворыць аб тым, што мы не толькі партнёры, а сапраўды братэрскія народы, якія дапамагаюць адзін аднаму.