Аварыя на чыгуначнай станцыі Станькава ля Дзяржынска

8 января 2016

У Cетцы з'явілася відэа, як у Дзяржынскім раёне пасажырскі цягнік пратараніў трактар, што заглух на пераездзе.

Аварыя здарылася на чыгуначнай станцыі Станькава ля Дзяржынска. Вадзіцель трактара выехаў на пуці і заглух - замерзла паліва. У гэты час ехаў цягнік Масква - Брэст, які сутыкнуўся з трактарам. Пацярпелых няма.