Пасольства Польшчы ў Беларусі сёння адкрые кнігу спачуванняў

21 января 2019

Пасольства Польшчы ў Беларусі сёння адкрые кнігу спачуванняў у сувязі з трагічнай смерцю мэра Гданьска. Словы скрухі можна будзе пакінуць з 10:00 да 15:00.

Учора Польшча развіталася з Паўлам Адамовічам, трагічна загінуўшым 13 студзеня. Напад на яго быў учынены раней судзімым за рабаванне банкаў жыхаром Гданьска падчас дабрачыннага канцэрта.