Аварыя на МКАД: матацыкліст з траўмамі шпіталізаваны

11 мая 2022
Невыкананне дыстанцыі стала прычынай аварыі на МКАД. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, 29-гадовы вадзіцель байка рухаўся па другой паласе ўнутранага кальца ў напрамку вуліцы Прытыцкага, не вытрымаў небяспечную адлегласць і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen. У выніку ДТЗ матацыкліст з траўмамі шпіталізаваны. Па факце здарэння праводзіцца праверка.