38 турыстаў, якія пацярпелі напярэдадні ў ДТЗ, ужо адправіліся ў Мінск

7 января 2016

Пасля аварыі ў Чэхіі па-ранейшаму застаюцца 9 беларусаў. Гэта 3 дзяўчынкі і 3 дарослых. З імі працуюць прадстаўнікі беларускага консульства. Ужо ў хуткім часе яны адправяцца ў Мінск. У бальніцы зараз і пацярпелы хлопчык. Яго стан медыкі ацэньваюць як цяжкі. Разам з ім знаходзяцца яго бацькі. Між тым аўтобус з групай турыстаў, якія пацярпелі напярэдадні ў ДТЗ, прыкладна гадзіну таму адправіўся з Вроцлава ў Мінск. Як распавялі нам у кампаніі "Боншанс", гэта арганізатар паездкі, у Беларусь едуць 38 нашых грамадзян. Іх стан не выклікаў занепакоенасці ў медыкаў, таму пасля агляду іх адпусцілі. Чакаецца, што аўтобус з турыстамі прыедзе да беларускай мяжы позна вечарам.

Усе турысты застрахаваны ў дзвюх беларускіх кампаніях. Ім будуць адрасаваны страхоўкі для правядзення выплат. Мы працягваем сачыць за сітуацыяй. Падрабязнасці ў праграме "Панарама".