Зіма прыйшла ў Еўропу

3 декабря 2017

Зіма па календары прыйшла ў Еўропу. На поўдні Францыі столькі снегу не бачылі даўно. У дэпартаменце Вар выпала амаль 20 сантыметраў. Гэта 15-гадовы рэкорд. У шматлікіх раёнах улады аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

У Румыніі ападкі выклікалі снежную лавіну. Стыхія ў горах забрала жыцці 2 ратавальнікаў.

А вось на Албанію абрынуліся дажджы. На поўдні краіны выйшла з берагоў некалькі рэк. Паведамляецца пра аднаго загінуўшага. Больш за сотню сем'яў былі эвакуіраваны, звыш 23 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці.