Жудасная трагедыя ў Італіі

7 июня 2013

Мужчына забыў на 8 гадзін у машыне свайго двухгадовага сына. Сумны выпадак адбыўся ў горадзе П'ячэнца. Пакуль бацька працаваў - ён супрацоўнік кейтэрынгавай кампаніі - малы задыхнуўся. Мужчына павінен быў адвесці дзіця ў дзіцячы садок, які знаходзіцца за 10 метраў ад офіса, але выпадкова забыў пра хлопчыка. Першым трывогу забіў дзядуля, калі прыйшоў забіраць унука і не знайшоў яго. Калі бацька хлопчыка даведаўся, што здарылася, у наймацнейшым шокавым стане быў шпіталізаваны.