Жудасная драма разыгралася сёння ў невялікім сербскім сяле Вяліка-Іваніца

9 апреля 2013

62-гадовы  мясцовы жыхар расстраляў 13 аднавяскоўцаў.  Ахвярамі злачынца сталі шэсць жанчын, столькі ж мужчын і двухгадовае дзіця. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што мужчына проста ішоў па вёсцы і страляў ва ўсіх, хто трапляўся яму на шляху. Таксама ён сур'ёзна параніў сваю жонку і спрабаваў пакончыць з сабой. Яны абодва дастаўленыя ў  бальніцу.


Па словах уцалелых суседзяў, якія не могуць паверыць у тое, што  здарылася, мужчына, які  страляў, быў зусім  неканфліктным чалавекам.