Журналісты ЗША не знайшлі пацверджанняў хіматакі ў Думе

17 апреля 2018

Амерыканскія журналісты не выявілі ў сірыйскім горадзе Дума сведчанняў хімічнай атакі. Паводле слоў супрацоўніка тэлеканала One America News Network Пірсана Шарпа, версію аб хіматацы не пацвердзіў ніводны з апытаных жыхароў горада. Журналісты агледзелі плошчу, дзе 7 красавіка нібы адбылася хіматака, і пабывалі ў бальніцы, дзе, як сцвярджалася раней, застаюцца пацярпелыя.

Пасяджэнне выканаўчага савета Арганізацыі па забароне хімічнай зброі прайшло ў Гаазе. Пастаянны прадстаўнік Расіі Аляксандр Шульгін паведаміў, што выканкам арганізацыі не стаў галасаваць па расійска-іранскім праекце рашэння аб расследаванні інцыдэнту ў сірыйскай Думе.

На наступную сустрэчу Арганізацыі па забароне хімічнай зброі Расія абяцае прывезці ўдзельнікаў пастаноўкі фейкавага роліка аб хіматацы. Гэта двое мужчын. Яны працуюць у хуткай дапамозе. Як чакаецца, заўтра Думу наведаюць эксперты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. Яны павінны высветліць, ці была хіматака насамрэч. Не чакаючы заключэння спецыялістаў, заходнія краіны абвінавацілі ва ўсім Дамаск, выкарыстаўшы ролік як прычыну для ракетнай атакі.