"Іслач" у гасцях перамагае "Белшыну"

13 сентября 2020
"Іслач" у 23-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе здабывае цяжкую перамогу ў гасцях супраць бабруйскай "Белшыны" і даганяе па ачках "Тарпеда-БелАЗ": аўтазаводцы ў турнірнай табліцы ідуць чацвёртымі. Перамогу "ваўкам" забяспечылі дакладныя ўдары Камароўскага, Янсанэ і Юсава на 92-й хвіліне 3:2.