Жыхары Туніса сталі сведкамі фантастычнага шоу

4 марта 2017

Неба над буйнымі гарадамі краіны ўпрыгожылі рознакаляровыя паветраныя шары. Дзясяткі яркіх аэрастатаў узняліся ў паветра ў рамках відовішчнага фестывалю паветраных шароў. У мерапрыемстве прымалі ўдзел прафесіяналы і аматары паветраплавання з розных куткоў свету - Іспаніі, Італіі, Венгрыі, Францыі, Польшчы, Швейцарыі. Капітаны нябесных гандол правялі паказальныя палёты, а таксама падзяліліся сакрэтамі сваёй прафесіі з усімі ахвотнікамі. Акрамя таго, гледачы змаглі ўбачыць святломузычнае начное шоу паветраных шароў.