Жорсткі разгон дэманстрантаў у Гановеры

2 декабря 2017

Паліцыя была вымушаная выкарыстаць вадамёты. Сутыкненні адбыліся на акцыі праціўнікаў ультраправай "Альтэрнатывы для Германіі". Па выніках парламенцкіх выбараў гэтая палітычная сіла атрымала каля 100 крэслаў у Бундэстагу. Маніфестанты актыўна выступалі супраць з'езду нацыяналістычнай партыі, які праходзіць у Гановеры. Яны заблакіравалі некалькі дарог і нападалі на паліцэйскіх.

А на захадзе краіны сёння тушылі пажар у доме з працоўнымі мігрантамі з Румыніі і Малдовы. У выніку ўзгарання пацярпелі больш як 30 чалавек. Сямёра знаходзяцца ў крытычным стане. Полымя перакінулася на будынак з легкавога аўтамабіля, побач з якім знайшлі каністры. У падпале падазраюць мясцовых радыкалаў.