Жэнева-2 можа прайсці не ў Жэневе

4 декабря 2013
Канферэнцыю па мірным урэгуляванні сірыйскага канфлікту плануюць перанесці на курорт горада Мантрэ. Гэта звязана з недахопам месцаў у гасцініцах. Справа ў тым, што 22 студзеня адкрыецца яшчэ і Міжнародны эканамічны форум у Давосе і прэстыжны кірмаш гадзіннікаў у швейцарскай сталіцы. Нагадаем, дату канферэнцыі Жэнева-2 - зацвердзіў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.